Белоруссия пляж Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

У Менску адкрываецца выстава фатаздымкаў беларускіх літаратараў на адпачынку

Эдзі Агняцьвет, Янкі Брыля, Уладзімера Дубоўкі, Уладзімера Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва).«Беларускія літаратары часта помняцца па сваіх афіцыйна-сумных партрэтах у школьных падручніках.

А калі ўбачыць фота маладых Янкі Брыля ў Нэапалі ці Ўладзімера Дубоўкі і Янкі Купалы на пляжы ў Ялце, ці гэта памяняе ўяўленьне?» — адзначаецца ў прэс-рэлізе.«„Мора“ беларуса (мора рэальнае — з „пацалункамі салонай марской вады“ (Уладзімер Караткевіч) — ці выдуманае, мэтафарычнае — „зялёнае мора ржаных каласоў“ (Якуб Колас) — гэта мара ці ўспамін пра лета», — разважаюць пра сэнс арганізатары выставы і абяцаюць наведнікам, што яе атмасфэра «дазволіць на час забыцца пра занураныя ў сьнег шэрыя вуліцы Менску і патрапіць у сьвет колераў, летняй цеплыні і радасных эмоцый».Акрамя дакумэнтальных фатаздымкаў клясыкаў беларускай літаратуры, на выставе таксама можна паглядзець працы беларускіх мастакоў з фонду Нацыянальнага цэнтру сучасных мастацтваў.Адкрыцьцё выставы адбудзецца 28 сьнежня ў 17.30 у будынку НЦСМ на Някрасава, 3 у Менску..

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA